Усе навіны

Тры падпісанты за рэжым і яшчэ два гульцы БАТЭ выкліканы ў зборную Беларусі

13 сакавіка 2023, 14:16
6

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў выклікаў 5 футбалістаў БАТЭ на матчы кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2024 года.

У зборнай Беларусі барысаўскі клуб прадставяць варатар Андрэй Кудравец, абаронцы Захар Волкаў і Уладзіслаў Малькевіч, хаўбекі Валерый Бачароў і Дзяніс Грачыха.

Адзначым, што Кудравец, Волкаў і Малькевіч з'яўляюцца падпісантамі праўладнага ліста.

Нагадаем, што Беларусь згуляе 25 сакавіка са Швейцарыяй і 28 сакавіка з Румыніяй. Першы матч будзе намінальна хатнім для беларусаў і пройдзе ў Сербіі, на стадыёне «Карадджордж» у Нові-Садзе, пачатак матча ў 20.00, а другі матч пройдзе ў Румыніі, на Нацыянальным стадыёне ў Бухарэсце, пачатак – у 21.45.