Усе навіны

Зборная Расіі згуляе ў чэмпіянаце Футбольнай асацыяцыі Цэнтральнай Азіі. Сярод удзельнікаў – Таджыкістан, Туркменістан і Афганістан

13 сакавіка 2023, 14:45
1

Прэс-сакратар Федэрацыі футбола Таджыкістана Фарыдун Саліеў паведаміў, што зборная Расіі ў чэрвені прыме ўдзел у першым чэмпіянаце Футбольнай асацыяцыі Цэнтральнай Азіі (CAFA).

«Зборная Расіі прыме ўдзел у першым чэмпіянаце Цэнтральна-Азіяцкай футбольнай Асацыяцыі (CAFA) з удзелам мужчынскіх нацыянальных зборных, які пройдзе з 9 па 21 чэрвеня гэтага года», – сказаў Саліеў.

Сваё пацвярджэнне для ўдзелу ў турніры далі ўсе 6 членаў футбольнай асацыяцыі — Таджыкістан, Іран, Узбекістан, Кыргызстан, Туркменістан і Афганістан. Акрамя таго, арганізатары запрасілі для ўдзелу ў новым турніры адну з азіяцкіх зборных.

Раней паведамлялася, што Расія можа перайсці ў Азіяцкую канфедэрацыю футбола. З-за вайны ва Ўкраіне ўсе расійскія клубы і зборныя былі адхіленыя ад міжнародных турніраў пад эгідай ФІФА і УЕФА.

Па дадзеных Metaratings, спонсарам новага турніру стане «Газпром».