Усе навіны

«МЮ» пераключыўся з Кейна на іншых форвардаў. Клуб не хоча весці перамовы з прэзідэнтам «Тотэнхэма»

13 сакавіка 2023, 16:52

«Манчэстэр Юнайтэд» засяродзіўся на альтэрнатыўных варыянтах для ўзмацнення пазіцыі цэнтральнага нападаючага, паведамляе журналіст ESPN Марк Огдэн.

«Чырвоныя д'яблы» пераключыліся з Хары Кейна, які лічыўся прыярытэтнай мэтай наступным летам, на Віктара Асімхена з «Напалі» і Душана Улаховіча з «Ювентуса».

Паводле інфармацыі ананімных крыніц з «МЮ», кіраўніцтва клуба адштурхвае перспектыва вядзення перамоваў з прэзідэнтам «Тотэнхэма» Дэніэлам Леві.

У каментары для ESPN адзін з былых кіраўнікоў «Юнайтэд» распавёў, што пасля падпісання Дзімітара Бербатава з «Тотэнхэма» за некалькі хвілін да трансфернага дэдлайну, Алекс Фергюсан і Дэвід Гіл дамовіліся больш ніколі не мець справу з Леві.

Раней паведамлялася, што «Баварыя» зацікаўлена ў трансферы Кейна, аднак у мюнхенскім клубе таксама сумняваюцца ў мэтазгоднасці гэтага пераходу.

Пасля 27 матчаў у АПЛ Хары з 20 галамі займае другое месца ў гонцы бамбардзіраў.