Усе навіны

Саўладальнік «Інтэр Маямі» актывізаваў перамовы з айцом Месі падчас ЧС у Катары

13 сакавіка 2023, 17:08

«Інтэр Маямі» гатовы прыкласці вялікія намаганні, каб падпісаць летам нападаючага «ПСЖ» Ліянэля Месі, паведамляе L'Equipe.

35-гадовы аргенцінец стаў прыярытэтнай мэтай для саўладальніка «Інтэра» Хорхе Маса, які актывізаваў перамовы з бацькам футбаліста яшчэ падчас чэмпіянату свету ў Катары.

Наступны чэмпіянат свету адбудзецца ў ЗША, і трансфер Месі можа стаць не толькі спартыўным, але і медыйным пераваротам, гэта падзея выведзе статус футбола ў краіне на новы ўзровень.

Сам Месі рэгулярна ездзіць у Фларыду, дзе купіў кватэру.

Па інфармацыі AS, пакуль нападаючы мае толькі адна прапанова – ад «ПСЖ». Ён не вядзе перамоваў з «Барселонай» ці любым іншым клубам.

Калі Месі і падпіша новы кантракт, то толькі на адзін сезон і на тых умовах, пра якія было дамоўлена два гады таму пры падпісанні дзейнага пагаднення.