Усе навіны

«Чэлсі» пераглядае спонсарскую дамову з Parimatch

13 сакавіка 2023, 21:30

«Чэлсі» можа разарваць спонсарскую дамову з букмекерскай кампаніяй Parimatch, паведамляе Daily Mail.

У 2021 годзе Parimatch, які нядаўна патрапіў у санкцыйны спіс РНБА Украіны, падпісаў з «Чэлсі» кантракт тэрмінам на 3 гады. Акрамя лонданскага клуба, «Астан Віла», «Лестэр» і «Ньюкасл» таксама супрацоўнічаюць з падсанкцыйнай ва Украіне кампаніяй.

Увогуле, санкцыі былі накладзеныя на 287 кампаній, сярод якіх і Sportradar, які займаецца зборам і аналізам спартовых дадзеных для букмекерскіх кантор.

Акцыянерам Sportradar з'яўляецца ўладальнік «Чэлсі» Тод Боэлі. Паўтара гады таму ён набыў акцыі кампаніі на суму каля 120 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Крыніцы, блізкія да Боэлі, паведамілі, што яго доля не зʼяўляецца вялікай, хаця ў 2021 годзе ён разглядаў магчымасць паўнацэннага выкупу кампаніі.

Акрамя таго, зараз Sportradar зʼяўляецца афіцыйным бэтынгавай партнёрам спаборніцтваў, якія праводзяцца пад эгідай УЕФА – Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Еўра-2024.