Усе навіны

Шчарбіцкі, падпісанты за рэжым Нячаеў і Бяссмертны звольненыя з БАТЭ, не маюць кантрактаў з клубам Драгун і Бардачоў

14 сакавіка 2023, 17:09
18

Галкіпер Дзяніс Шчарбіцкі, абаронца Даніла Нячаеў, паўабаронца Дзмітрый Бяссмертны звольненыя з БАТЭ.

Акрамя таго, капітан Станіслаў Драгун і вопытны гулец абароны Максім Бардачоў не маюць кантракты з клубам. Футбалісты правялі перадсезонку ў камандзе.

Нячаеў і Бяссмертны прымалі ўдзел у першым матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць «Белшыны» (5:0). На паядынак у адказ футбалісты заяўлены не былі. Абодва з'яўляюцца падпісантамі праўладнага ліста спартсменаў.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.

Паказаць яшчэ 18