Усе навіны

«Аль-Хілаль» гатовы плаціць Месі 220 мільёнаў еўра за сезон

15 сакавіка 2023, 18:19

Саудаўскі «Аль-Хілаль» можа задаволіць фінансавыя ўмовы нападніка «ПСЖ» Ліянэля Месі, паведамляе Marca.

Кантракт аргенцінца з парыжанамі заканчваецца ў чэрвені і дагэтуль не быў падоўжаны.

Інфармуецца, што бацька гульца, Хорхе Месі ў аўторак, 14 сакавіка прыляцеў у Эр-Рыяд на перамовы па камерцыйных пытаннях. Саўдзіты прапануюць Месі 220 мільёнаў еўра за сезон, прыкладна столькі паводле інфармацыі СМІ атрымлівае Крышціяну Раналду ў «Аль-Наср».

«Аль-Хілаль» не выключае, што зможа дамовіцца з аргенцінцам. У такім выпадку яму будзе прапанавана пагадненне на адзін сезон.

Да лета гэтага года «Аль-Хілаль» не можа падпісваць новых гульцоў праз санкцыі ад ФІФА.