Усе навіны

Раналду - самы папулярны футбаліст па пошукавых запытах у Google у 2023 годзе, Месі - другі, Піке – восьмы

15 сакавіка 2023, 18:31

Партал FootGoal апублікаваў рэйтынг футбалістаў па колькасці пошукавых запытаў у Google у 2023 годзе.

Спіс узначальвае Крышціяну Раналду, які цяпер выступае ў Саудаўскай Аравіі за «Аль-Наср». Яго месячны паказчык складае больш за 17 мільёнаў запытаў.

Топ-10 выглядае наступным чынам:

1. Крышціяну Раналду - 17,4 мільёна;

2. Ліянель Месі - 13,2 млн;

3. Неймар - 9,26 млн;

4. Кіліян Мбапэ - 8,56 млн;

5. Роберт Левандоўскі - 3,29 млн;

6. Карым Бензема - 2,42 млн;

7. Паўла Дыбала - 2,22 млн;

8. Жэрар Піке - 1,91 млн;

9. Сад'ё Манэ - 1,81 млн;

10. Луіс Суарэс - 1,74 млн.

З поўным рэйтынгам можна азнаёміцца тут.