Усе навіны

Інфанціна пераабралі на пасаду прэзідэнта ФІФА. Ён быў адзіным кандыдатам

Джані Інфанціна быў пераабраны на пасаду прэзідэнта ФІФА.

Выбары прайшлі на 73-м Кангрэсе ФІФА ў Кігале (Руанда). Інфанціна стане прэзідэнтам арганізацыі тэрмінам да 2027 года. Ён быў адзіным кандыдатам на выбарах.

52-гадовы функцыянер, які мае грамадзянства Швейцарыі і Італіі, узначальвае ФІФА з 2016 года. У 2019 годзе яго пераабралі на другі тэрмін. Раней ён быў генеральным сакратаром УЕФА.