Усе навіны

Месі па невядомых прычынах адсутнічаў на трэніроўцы «ПСЖ»

16 сакавіка 2023, 23:34

Нападнік «ПСЖ» Ліянель Месі прапускаў сённяшнюю трэніроўку каманды, сведчыць L'equipe.

Прычына яго адсутнасці невядомая. Ніякай інфармацыі пра магчымую траўму 35-гадовага аргентынца не было.

Раней стала вядома, што Месі не можа дамовіцца з клубам аб падаўжэнні кантракту, які мінае летам.