Усе навіны

Георгій Кандрацьеў: «Мы стараемся, каб у зборнай адзін касцяк быў, але траўмы. У абароне зноў такія праблемы, што ў мяне апошнія валасы выпадуць»

17 сакавіка 2023, 13:51

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў расказаў аб праблемах з падборам футбалістаў на пэўныя пазіцыі ў камандзе.

– Мы столькі ўжо пераспрабавалі футбалістаў. Параўналі склад аднаго збору, потым іншага – адзін раз наогул ніводнага футбаліста не было з папярэдняга збору. Мы столькі эксперыментуем, столькі шмат выклікаем новых людзей.

Мы стараемся, каб касцяк быў адзін і той жа, але траўмы. Ці як зараз у зборнай у нас зноў такія ў абароне праблемы, што проста ў мяне апошнія валасы выпадуць. Няма ў цэнтры абароны нікога.

Мы стараемся, вядома, выклікаць пабольш людзей, якія былі на папярэднім зборы, але не атрымоўваецца. Неяк, кажу, параўналі: асноўны склад выйшаў – адзін Эбонг з таго ж складу, што быў у папярэдні раз, а так усіх памянялі. У абароне асабліва, але гэта проста… У нас у абароне ўзроставыя хлопцы ў асноўным – Сярожа Паліцевіч, Дзяніс [Палякоў] – яны, вядома, зараз на галаву вышэйшыя і мацнейшыя за ўсіх у нас. І яны зараз абодва траўміраваныя (Палякоў выкліканы ў зборную на сакавіцкія матчы адбору да Еўра-2024 – Tribuna.com). Вось кім іх замяніць?

Моладзь? Я ўвогуле не бачу ў моладзі цэнтральных абаронцаў такіх, каб… У БАТЭ няма, у «Дынама» няма нікога маладых, – сказаў Кандрацьеў.