Усе навіны

Лапорта тэлефанаваў Месі, каб папрасіць прабачэння, футбаліст марыць аб вяртанні ў «Барселону»

17 сакавіка 2023, 15:47

Прэзідэнт «Барселоны» Жаан Лапорта асабіста тэлефанаваў нападаючаму «ПСЖ» Ліянэлю Месі, каб папрасіць прабачэння, паведамляе журналіст Жаан Фантэс.

Крыніца адзначае, што 35-гадовы аргенцінец быў вельмі задаволены гэтым, ён марыць аб вяртанні ў каталонскі клуб і чакае ад яго першага кроку.

Акрамя гэтага сям'я гульца жадае вярнуцца ў Барселону.

Кантракт Месі з парыжскім клубам заканчваецца ўлетку гэтага года, у дзейнай дамове прапісаная опцыя аўтаматычнага падаўжэння яшчэ на адзін сезон, але яна можа актывавацца толькі са згоды абодвух бакоў.