Усе навіны

Дані Алвес пачаў галадоўку ў турме пасля заявы яго жонкі аб расстанні

17 сакавіка 2023, 21:32

Былы абаронца «Барселоны» Дані Алвес пачаў галадоўку ў турме, сведчыць Eassim.

Гэта адбылося пасля таго, як яго жонка Хаана Санс публічна абвясціла аб расстанні.

Адзначаецца, што 39-гадовы бразілец зараз вельмі засмучаны і нервовы. Ён не выходзіць са сваёй камеры і нібыта не хоча ні з кім размаўляць.

У лютым суд адмовіў Алвесу ва ўнясенні закладу, футбаліст будзе знаходзіцца ў турме падчас разглядзе справы з абвінавачваннямі ў сексуальным гвалце. Яму пагражае тэрмін на 8-9 год.