Усе навіны

Боэлі паскорыў працэс магчымага набыцця «Страсбура» пасля заявы Чаферына

17 сакавіка 2023, 21:47

Уладальнік «Чэлсі» Тод Боэлі стаў бліжэй да набыцця акцый «Страсбура», паведамляе The Guardian.

Прадстаўнікі бізнесмена паскорылі працэс магчымай здзелкі. Гэта здарылася пасля заявы прэзідэнта УЕФА Аляксандра Чаферына, які дапусціў, што саюз можа зняць абмежаванні на выступленні ў Лізе чэмпіёнаў двух і больш клубаў аднаго ўладальніка.

Боэлі раней таксама вёў перамовы з «Ліёнам», «Сашо» і «Бардо».

Тод плануе выйсці і на рынак Бельгіі і Партугаліі – ён кансультуецца з агентам Жоржэ Мендэшам з нагоды клубаў, якія можна набыць. Ужо былі размовы пра «Парцімоненс».