Усе навіны

Ман Сіці – фаварыт на перамогу ў ЛЧ па версіі суперкамп'ютара FiveThirtyEight. «Рэал» – 4-ы, у «Мілана» менш за ўсё шанцаў

17 сакавіка 2023, 23:30

Аналітычны сайт FiveThirtyEight пасля лёсавання пар 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў ацаніў шанцы кожнай з каманд у турніры.

Па версіі суперкамп'ютара сайта відавочным фаварытам на перамогу з'яўляецца «Манчэстэр Сіці», другой ідзе «Баварыя». Цяперашні ўладальнік трафея «Рэал» – 4-ы ў спісе.

Шанцы на перамогу ў Лізе чэмпіёнаў па версіі аналітычнага сайта FiveThirtyEight:

1) «Манчэстэр Сіці» – 28%

2) «Баварыя» – 18%

3) «Напалі» – 17%

4) «Рэал» – 13%

5) «Бенфіка» – 10%

6) «Інтэр» – 6%

7) «Чэлсі» – 5%

8) «Мілан» – 3%