Усе навіны

Георгій Кандрацьеў: «Цікавасць да зборнай пачала знікаць, калі мы з'ехалі з «Дынама». Каманда павінна гуляць у Мінску»

18 сакавіка 2023, 15:43
2

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў выказаў меркаванне, чаму заўзятары не ходзяць на матчы зборнай Беларусі.

– Цікавасць знікла, ужо пачала знікаць, калі мы з’ехалі са [стадыёна] «Дынама». Усё ж такі на «Дынама», калі зборная гуляе ў Мінску, калі прыйдзе 20, тады больш нават змяшчаў стадыён. А Барысаў – туды трэба яшчэ даехаць ці ў Гомель.

Нацыяналка, я думаю, усё ж такі павінна зайграць.

– А чаму?

– Ну ўсё ж такі мне так здаецца, можа я памыляюся, але ўсё ж у Мінску больш народу прыйдзе, – сказаў Кандрацьеў.