Усе навіны

«Ман Сіці» дазволіў Канселу згуляць за «Баварыю» ў вочных матчах 1/4 ЛЧ

18 сакавіка 2023, 17:33

«Манчэстэр Сіці» пацвердзіў, што Жаау Канселу, які на правах арэнды выступае за «Баварыю», зможа згуляць у двухматчавым супрацьстаянні клубаў у 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Ва ўмовах арэнднага пагаднення не было прапісана, што партугалец не можа гуляць супраць «гараджанаў».

У васьмі першых матчах за «Баварыю» Кансэлу адзначыўся чатырма асістамі і адным голам. Таксама за Мюнхенскі клуб гуляе былы вінгер «Ман Сіці» Лерой Сане.

Чвэрцьфінальныя сустрэчы паміж «Баварыяй» і «Манчэстэр Сіці» адбудуцца 11 і 19 красавіка.