Усе навіны

У пачатку красавіка Месі і яго асяроддзе сустрэнецца з кіраўніцтвам «Аль-Хілаля»

18 сакавіка 2023, 23:34

На пачатак наступнага месяца запланаваная сустрэча Ліянэля Месі, яго блізкіх і кіраўніцтва «Аль-Хілаля».

Як паведамляе Рудзі Галеці, мэта саудаўскага клуба – надаць імпульс перамоўнаму працэсу і зрабіць важныя крокі ў кірунку патэнцыйнага трансферу.

Нядаўна з'явілася інфармацыя, што бацька Месі запытаў у «Аль-Хілаля» 600 мільёнаў еўра заробку для свайго сына. У той жа час, рознымі крыніцамі паведамлялася, што клуб гатовы плаціць аргентынцу ад 220 да 350 мільёнаў у сезон.