Балановіч пра ліміт на маладых: «Цяпер шукаюць, каб хоць бы не сапсаваў. Яны ведаюць, што клубу патрэбныя, і ў іх няма мэты быць моцнымі футбалістамі».
Паўбаронца «Макслайна» і экс-гулец зборнай Беларусі Сяргей Балановіч выказаўся пра ліміты на маладых у беларускім футболе.
«Тры маладзёжкі ж былі без лімітаў. Цяпер ліміт ёсць, дзе наша маладзёжка? Ізноў жа магчыма супадзенне, але зараз па першай лізе нам трэба два.
Я ўжо нібыта дасведчаны гулец і трохі з трэнерамі камунікую.
Лімітчыка знайсці зараз для першай лігі, каб не тое каб ён дапамог, каб не сапсаваў. Шукаем. Ізноў мы вяртаемся да дзіцяча-юнацкага футбола. І яны прыходзяць, і яны ведаюць што: гэтаму клубу трэба лімітчык, у мяне дакладна ёсць [магчымасць], не ў гэтым клубе так я ў іншым буду.
То бок, у іх няма мэты: «Я не лімітчык, я хачу гуляць, таму што я моцны футбаліст. А калі я яшчэ лімітчык, то гэта проста мне плюс нейкі тамака маленькі вагончык ззаду будзе дапамагаць».
І зараз рэальна гэтыя лімітчыкі ў маладых, я гляджу на іх, з дзесяці палова футбаліста можа нешта з іх потым будзе. Але і псіхалогія зараз, вядома, у іх вельмі такая на нізкім узроўні.
Я не кажу, што ліміт гэта дрэнна ці добра, але вось такая сітуацыя», - сказаў Балановіч.