Усе навіны

«Арсенал» атрымаў 6-ю запар перамогу ў АПЛ з агульным лікам 19:5. «Ман Сіці» адстае на 8 ачкоў і мае гульню ў запасе

19 сакавіка 2023, 19:02

«Арсенал» разграміў «Крыстал Пэлас» у 28-м туры АПЛ – 4:1.

Дублем вызначыўся Букаё Сака, яшчэ па гале забілі Граніт Джака і Габрыэл Марцінелі.

Для лонданцаў гэта ўжо шостая перамога запар у чэмпіянаце, агульны лік гэтых сустрэч – 19:5.

«Манчэстэр Сіці» адстае ад кананіраў на 8 ачкоў і мае гульню ў запасе.

Наступны матч «Арсенал» правядзе 1 красавіка з «Лідсам», пасля гэтага будзе выезд да «Ліверпуля».