АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Сярэдняя наведвальнасць 1-га тура ЧБ-2023 найлепшая за апошнія 4 сезоны
З 17 па 19 сакавіка адбыўся 1-ы тур вышэйшай лігі-2023.
Сярэдняя наведвальнасць склала 1925 гледачоў, што на 50 працэнтаў больш, чым у першым туры мінулага сезона. Тады сярэдняя наведвальнасць на трыбунах каманд вышэйшай лігі склала 1284 чалавекі.
У сёлетнім сезоне 1-ы тур вышэйшай лігі стаў найлепшым па сярэдняй наведвальнасці за апошнія 4 гады.
У 2021 годзе гэты паказчык у першым туры складаў 544 чалавекі, у кавідны 2020-ы – 1309.
Усяго ж на трыбунах у першым туры вышэйшай лігі сезона-2023 прысутнічала 13477 гледачоў.
Адзначым, што самым наведваемым стаў матчы паміж брэсцкім «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ» (0:1) На гульню прыйшло 6137 гледачоў.