Усе навіны

Львоўскі «Рух» адправіў у адстаўку Кучука

19 сакавіка 2023, 20:45
1

Львоўскі «Рух» пасля паражэння ад данецкага «Шахцёра» (0:2) ва УПЛ адправіў у адстаўку галоўнага трэнера каманды беларуса Леаніда Кучука.

«Жоўта-чорныя» вырашылі прыпыніць супрацоўніцтва з беларускім спецыялістам Леанідам Кучуком. Жадаем Леаніду Станіслававічу поспехаў у далейшай трэнерскай кар'еры, дзякуем за плённую сумесную працу і футбольны досвед, якім ён дзяліўся з «рухаўцамі», – напісана на сайце «Руху».

Кучук узначальваў львоўцаў двойчы – з лютага па снежань 2019-га і са жніўня 2021 года да сённяшняга дня. На дадзены момант «Рух» займае 14 месца з 17-ю ачкамі ў актыве. Адставанне ад выратавальнай 12-га радка – адзін бал.