Усе навіны

Карла Анчалоці: «Матч ужо быў выйграны, ёсць сумневы з нагоды адмененага гола Асэнсіа»

20 сакавіка 2023, 10:05

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці падвёў вынікі супрацьстаяння з «Барселонай» (1:2).

«Мы правялі добрую гульню і заслужылі перамогу. Матч ужо быў выйграны. Ёсць сумневы наконт адмененага гола. Ідзём з упэўненасцю, што зможам добра скончыць сезон.

Кантроль быў аднолькавы як у іх, так і ў нас. Лёс гэтых матчаў вырашаюць дэталі.

У мяне ёсць сумневы датычна афсайда Асэнсіа. Думаю, яго не было. У нас ёсць права на гэтыя разважанні.

Будзем змагацца да канца. Мы зараз знаходзімся ў нявыгадным становішчы, але не задумваемся пра гэта. Цяпер усе сумныя, але мы гулялі добра» – адзначыў Анчалоці.