Усе навіны

У галкіпера «Шахцёра» Чэрніка парваныя звязкі, яго чакае аперацыя («Беларусь 5»)

20 сакавіка 2023, 13:57
1

Каментатар «Беларусь 5» Генадзь Салавей распавёў аб траўме галкіпера «Шахцёра» Сяргея Чэрніка.

Нагадаем, футбаліст не змог дайграць матч 1-га тура вышэйшай лігі супраць «Нафтана» (2:1) і пакінуў поле на насілках.

Раней паведамляла, што ў Чэрніка пералом ключыцы.

– Ключыца накшталт як цэлая, пералому няма. Але пры гэтым парваныя звязкі. У бліжэйшы час яму будзе зроблена аперацыя.

Затым ужо можна будзе казаць аб тэрмінах аднаўлення, – сказаў Салавей.