Усе навіны

Хаві: «Мы не адчуваем сябе чэмпіёнамі»

20 сакавіка 2023, 14:11

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві не лічыць, што каталонцаў ужо можна лічыць чэмпіёнамі Іспаніі з-за 12-ачковага адрыву.

«Ці можна нас віншаваць з чэмпіёнствам? Не, бо наперадзе 12 матчаў. Перавага ў 12 ачкоў гэта не канчатковы вынік, мы не адчуваем сябе чэмпіёнамі. Гэта крок наперад, і я вельмі рады за гульцоў. Тое, што яны робяць, недаацэньваецца.

У мінулым сезоне мы адсталі на 12 ачкоў, а ў гэтым, пачынаючы з кастрычніка, адарваліся на 12. Але мы не можам расслабляцца, наперадзе яшчэ шмат матчаў.

Гэта вельмі важная перамога, заслужаная, мы дамінавалі, выглядалі лепш і ў цэлым пераўзыходзілі «Рэал». Я вельмі задаволены, каманда выклалася на поўную.

Словы Анчалоці? Я здзіўлены, там відавочны афсайд», – сказаў Хаві.