Усе навіны

Украінскі аналітык Кузьменка: «Мяркуючы па ўсім, «Львоў» звольніў Дулуба»

20 сакавіка 2023, 15:22

Украінскі скаўт і аналітык Яўген Кузьменка заявіў, што «Львоў» звольніў беларускага галоўнага трэнера Алега Дулуба.

«Пакуль не афіцыйна, але, мяркуючы па ўсім, «Львоў» звольніў Алега Дулуба!

Клуб узімку набраў новую каманду і, здаецца, рабіў гэта спланавана ўжо не пад Дулуба», – напісаў Кузьменка.

Дулуб стаў трэнерам «Львова» ў верасні 2021 года. У сёлетнім чэмпіянаце каманда пасля 17 матчаў займае апошняе, 16-е, месца. У актыве каманды 13 балаў.