Усе навіны

Многія гульцы «Тотэнхэма» ужо зараз думаюць, што ў наступным сезоне будуць працаваць пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера

20 сакавіка 2023, 15:40

Футбалісты «Тотэнхэма» лічаць, што гэта толькі пытанне часу, калі Антоніа Контэ пакіне клуб, паведамляе Sky Sport.

Летам у 53-гадовага італьянца заканчваецца кантракт, многія гульцы ўжо зараз думаюць, што ў наступным сезоне будуць працаваць пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера.

Гульцы гатовы ўзяць на сябе адказнасць за дрэнную гульню і вынікі, але ёсць адчуванне, што сваім апошнім выступленнем спецыяліст амаль перасек рысу, назваўшы іх эгаістамі і паставіўшы пад сумненне іх адданасць клубу.