Усе навіны

Ложкін і экс-гулец «Энергетыка-БДУ» Дыяло перайшлі ў «Туран» з Д2 Казахстана

20 сакавіка 2023, 15:59

Беларускі нападаючы Уладзіслаў Ложкін і экс-гулец «Энергетыка-БДУ» Мамаду Дыяло перайшлі ў «Туран» з Д2 Казахстана.

Дыяло ўжо паспеў адзначыцца выніковымі дзеяннямі ў новым клубе: забіў тры мячы ў кубкавым матчы супраць «Ясы» (4:0). Сустрэча прайшла 19 сакавіка.

У сэзоне-2022 «Энэргетык-БДУ» аддаваў футбаліста ў арэнду ў «Кайсар».

У мінулым сезоне Ложкін правёў 29 матчаў за мiнскае «Дынама», забіў 6 мячоў, аддаў 5 галявых перадач.