Усе навіны

Камароўскі пра 0:3 ад мінскага «Дынама»: «Няхай заўзятары не робяць паспешлівых высноў, я ўпэўнены, што мы павінны зрабіць працу над памылкамі»

20 сакавіка 2023, 19:43

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі пракаментаваў паразу каманды ад мінскага «Дынама» (0:3) у 1-м туры вышэйшай лігі.

«Мы не паказалі ні тое, што планавалі, ні нават тое, што ў нас атрымлівалася ў перадсезонных гульнях. Чаму так, будзем разбірацца, будзем рабіць вывады.

У нас абсалютна новая каманда, і, мусіць, усёткі вялікая колькасць гледачоў… хоць ці наўрад гэтая вялікая колькасць гледачоў нас збянтэжыла. Нажаль, я, мусіць, не змог прадбачыць гэтую сітуацыю, дакладней не змог прадбачыць яе, нічога не прадвяшчала. Але, зноў жа, гэта досвед, у першую чаргу, як для мяне, так і для каманды, спадзяюся, што гэтая гульня паслужыць нам добрым урокам.

Паўза [на матчы зборных] ёсць, мы нічога з гэтым не маглі зрабіць, таму, як ёсць, так ёсць. Нам, натуральна, трэба лепш рыхтавацца, нам трэба станавіцца мацнейшымі, нам трэба станавіцца дарослымі і быць крыху больш упэўненымі на футбольным полі… Нават шмат трэба быць больш упэўненымі, чым было ў матчы з «Дынама».

Заўзятарам вялікі дзякуй, няхай не робяць паспешлівых высноў, я ўпэўнены, што мы павінны зрабіць працу над памылкамі», – сказаў Камароўскі.