Усе навіны

Георгій Кандрацьеў: «Усю зіму клубы працавалі ў Беларусі на штучных палях. Вядома, гэта стварае дадатковыя праблемы»

21 сакавіка 2023, 00:06
2

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў расказаў пра тое, калі каманда адправіцца ў Сербію, дзе згуляе матч супраць Швейцарыі ў адборы да Еўра-2024, а таксама пра цяжкасці пры падрыхтоўцы.

«У кагосьці траўмы, нехта папрасіў не выклікаць з-за праблем са здароўем. Ну гэтым разам, на шчасце да нашага, амаль усіх, каго хацелі, выклікалі. 2-3 чалавекі не даехалі, але гэта няшмат. Бывала, што і паўскладу адразу мянялі, так што ў гэты раз, дзякуй Богу, больш-менш запрасілі тых, каго хацелі.

Заўтра паляцім у Сербію, там 3 дні будзем працаваць на полі. Хаця б 3 дні папрацаваць, таму крыху раней вырашылі выляцець, каб на зямлі папрацавалі хлопцы. Усю зіму нашыя клубы працавалі тут, на штучных палях, гулялі на штучных палях, вядома, дадатковыя праблемы нам [гэта] стварае, але будзем неяк іх вырашаць», – сказаў Кандрацьеў.