Усе навіны

Георгій Кандрацьеў: «Вядома, хочацца і высокі прэсінг, і каб мяч добра хадзіў, але сапернікі не дазволяць Беларусі праводзіць пазіцыйныя атакі»

21 сакавіка 2023, 08:14

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў расказаў пра тое, які б яму хацелася бачыць футбол у выкананні нацыянальнай каманды ў гульнях адбора на Еўра-2024.

– Якой у ідэале бачыце сваю каманду?

– Вядома, хочацца, каб на полі былі і высокі прэсінг, і хуткі пераход з абароны ў атаку, і каб мяч добра хадзіў. Але на другой палове поля кваліфікаваныя апаненты, якія таксама шмат умеюць. Пазіцыйныя атакі яны нам не дазволяць праводзіць, наш шанец – у хуткіх выпадах, – сказаў Кандрацьеў.