Усе навіны

Ходжсан узначаліць «Крыcтал Пэлас» да канца сезона

21 сакавіка 2023, 11:06

Новым галоўным трэнерам «Крыстал Пэлас» стане Рой Ходжсан, паведаміў журналіст Фабрыцыо Рамана.

Па дадзеных крыніцы, спецыяліст узначаліць каманду да канца сезона. Ён заменіць Патрыка Віейра, якога раней звольнілі.

75-гадовы спецыяліст узначальваў каманду з 2017 па 2021 год. Апошнім яго клубам быў «Уотфард».

«Крыстал Пэлас» на 12-м месцы ў АПЛ – 27 ачкоў у 28 матчах.