Усе навіны

Салавей працягне кар'еру ў «Аксу» з Д1 Казахстана

21 сакавіка 2023, 12:45

Паводле інфармацыі «Трыбуны», нападаючы «Шахцёра» Андрэй Салавей працягне кар'еру ў «Аксу», які выступае ў Прэм'ер-лізе Казахстана. Арэнда футбаліста будзе да канца сезона.

Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі-2021 адправіцца ў Казахстан у чацвер, 23 сакавіка.

Раней «Трыбуна» паведамляла, што Салавей пакіне «Шахцёр».

У мінулым сезоне лепшы футбаліст Беларусі-2021 правёў 19 матчаў за салігарчан, у якіх вызначыўся 1 голам і 2 асістамі.

Адзначым, што раней была інфармацыя, што ў «Аксу» можа перайсці беларускі брамнік Аляксандр Гутар.