Усе навіны

Ходжсан узначаліў «Крыcтал Пэлас» да канца сезона

21 сакавіка 2023, 13:00

Новым галоўным трэнерам «Крыстал Пэлас» стаў Рой Ходжсан. Пагадненне разлічана да канца сезона.

Яго асістэнтамі будуць Пэдзі Макарці і Рэй Льюінгтан. Дзін Кілі застанецца трэнерам брамнікаў. Ходжсан замяніў Патрыка Віейра, якога раней звольнілі.

75-гадовы спецыяліст узначальваў каманду з 2017 па 2021 год. Апошнім яго клубам быў «Уотфард». «Крыстал Пэлас» на 12-м месцы ў АПЛ – 27 ачкоў у 28 матчах.