Усе навіны

У матчах АПЛ будуць рабіць паўзы, каб даць разгавецца гульцам-мусульманам падчас Рамадана

21 сакавіка 2023, 15:55

Арбітрам матчаў АПЛ рэкамендавана рабіць паўзы ў матчах, каб футбалісты-мусульмане мелі магчымасць разгавецца, паведамляе Sky Sports.

Таксама рэкамендуецца загадзя даведацца, якім гульцам гэта трэба і ўзгадніць прыблізны час паўзы ў гульні, каб яны маглі прыняць ежу, выпіць ваду ці іншую вадкасць. Чакаецца, што трымаць пост падчас Рамадана будуць, у прыватнасці, Махамед Салах, Рыяд Марэз і Нгало Кантэ.

Святы месяц Рамадан у 2023 годзе працягнецца з 22 сакавіка па 21 красавіка. На працягу Рамадана мусульмане ў дзённы час адмаўляюцца ад ежы, пітва, курэння і інтымнай блізкасці.