Усе навіны

Дэ Бруйнэ стаў новым капітанам зборнай Бельгіі, Куртуа і Лукаку – віцэ-капітаны

21 сакавіка 2023, 23:20

Паўабаронца Кевін Дэ Бруйнэ – новы капітан зборнай Бельгіі.

Папярэднім капітанам быў Эдэн Азар, але завяршыў выступы за нацыянальную каманду пасля ЧС-2022. Віцэ-капітанамі сталі брамнік Ціба Куртуа і нападаючы Рамэлу Лукаку.

Дэ Бруйнэ правёў у складзе зборнай Бельгіі 97 матчаў, забіў 25 мячоў і аддаў 46 галявых.