Усе навіны

Сябар дзяцінства Пагба, які шантажаваў француза, арыштаваны і атрымаў абвінавачанні

22 сакавіка 2023, 11:04

Адама Камара, які падазраецца ў вымагальніцтве і шантажы паўабаронцы «Ювентуса» Поля Пагба быў затрыманы ў аэрапорце Шарля дэ Голя пад Парыжам.

Арыштаванаму прад'яўлены абвінавачанні ў арганізаваным групавым вымагальніцтве з прымяненнем зброі, выкраданні, незаконным пазбаўленні волі або адвольным затрыманні, учыненым групай асоб і ў прыцягненні да злачыннай змовы з мэтай учынення злачынства.

Паведамляецца, што Камара з'яўляецца даўнім сябрам дзяцінства Пагба.

Яшчэ пяці людзям, у тым ліку старэйшаму брату Пагба Маціа, прад'яўлены абвінавачанні ў сувязі з меркаванымі падзеямі, якія адбыліся ў сакавіку мінулага года.