Усе навіны

На справаздачна-выбарнай канферэнцыі АБФФ прысутнічаюць Кавальчук і Віктар Лукашэнка

22 сакавіка 2023, 13:36

Паводле інфармацыі «Трыбуны», на справаздачна-выбарнай канферэнцыі АБФФ прысутнічаюць міністр спорту Лукашэнкі Сяргей Кавальчук і непрызнаны прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка.

Нагадаем, што паседжанне пачнецца а 14:00.

На канферэнцыі будзе абраны новы старшыня АБФФ. Свае кандыдатуры на пасаду вылучылі дзейны кіраўнік федэрацыі Уладзімір Базанаў, а таксама экс-памочнік Лукашэнкі 62-гадовы Мікалай Шарснёў.

Раней «Трыбуна» паведамляла, што Базанаў можа зняць сваю кандыдатуру на карысць Шарснёва.