Усе навіны

На канферэнцыі АБФФ з Віктарам Лукашэнкам і Кавальчуком сядзелі прадстаўнікі ФІФА і УЕФА

22 сакавіка 2023, 17:25

22 сакавіка ў Доме футбола прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя кіраўніка АБФФ. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі ФІФА і УЕФА. Яны занялі месцы побач з міністрам спорту Лукашэнкі Сяргеем Кавальчуком і непрызнаным МАК кіраўніком НАК Беларусі Віктарам Лукашэнкам.

На пасаду кіраўніка АБФФ абралі экс-губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарснёва.