Усе навіны

АБФФ на развіццё дзіцяча-юнацкага футбола ў Беларусі ў 2023 годзе накіруе крыху больш за 1 мільён долараў

22 сакавіка 2023, 21:35
1

На развіццё дзіцяча-юнацкага футбола ў Беларусі ў 2023 годзе па лініі АБФФ будзе накіравана 3 мільёны 115 тысяч беларускіх рублёў (1 мільён 89 тысяч долараў – Tribuna.com).

Пра гэта стала вядома на справаздачна-выбарнай канферэнцыі федэрацыі футбола. Там абралі на пасаду кіраўніка АБФФ экс-губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарснёва.