Усе навіны

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі можа змяніцца пасля сакавіцкіх матчаў (Татур)

22 сакавіка 2023, 19:06
1

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі можа змяніцца. Верагодна гэта адбудзецца пасля старту кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы ў канцы сакавіка.

Пра гэта паведаміў журналіст Уладзіслаў Татур.

Сустрэча супраць Швейцарыі пройдзе 25 сакавіка, супраць Румыніі – 28 сакавіка.

Зараз каманду ўзначальвае Георгій Кандрацьеў. Апошні раз зборная Беларусі перамагла ў спарынгу супраць Сірыі дзякуючы аўтаголу. Да гэтага каманда Кандрацьева абыходзілася без перамог 13 матчаў запар.