Усе навіны

Прадстаўнік ФІФА Беха падзякавала АБФФ за «асаблівую ўвагу да жаночага футбола»

22 сакавіка 2023, 21:10
1

Кіраўніца групы па праграмах развіцця Еўропы Дэпартамента нацыянальных асацыяцый ФІФА Беха Хэйдзі Ірэн пабывала на справаздачна-выбарнай канферэнцыі АБФФ 22 сакавіка.

– Яна перадала самыя цёплыя пажаданні ад кіраўніка ФІФА Джані Інфантына і генеральнага сакратара арганізацыі Фатмы Самура.

Спадарыня Беха падзякавала АБФФ за развіццё інфраструктуры, а таксама за асаблівую ўвагу да жаночага футболу, бо гэты год для ФІФА – год менавіта жаночага футбола, – паведаміла прэс-служба АБФФ.