Усе навіны

Шэраг стадыёнаў Германіі пераймянуюць у перыяд Еўра-2024

22 сакавіка 2023, 23:06

Большая частка стадыёнаў Германіі, якія будуць прымаць матчы чэмпіянату Еўропы ў 2024 годзе, будуць перайменаваны падчас спаборніцтваў, паведамляе Kicker.

Паведамляецца, што Алімпійскі стадыён у Берліне не зменіць сваёй назвы.

Астатнія ж арэны будуць насіць новыя назвы на час Еўра-2024. Арэна «Рэйн-Энэргі» будзе называцца «стадыёнам Кёльна». «Сігнал Ідуна Парк» будзе называцца «BVB Dortmund». «Меркур-шпіль-Арэна» будзе перайменаваная ў»Дзюсельдорфскую арэну». Стадыён «Дойчэ банк Парк» стане «Франкфурт арэнай». «Фельтінс Арэна «будзе называцца «Арэна АуфШальке».

«Фолькспаркштадыён» будзе называцца «Гамбург», «эд Бул Арэна» стане «Лейпцыгскім стадыёнам».

Еўра-2024 пройдзе з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.