Усе навіны

Філ Фоден: «Спадзяюся, у гэтым годзе «Ман Сіці» выйграе ЛЧ»

23 сакавіка 2023, 11:41

Вінгер «Манчэстэр Сіці» Філ Фодэн падзяліўся чаканнямі ад Лігі чэмпіёнаў.

«Спадзяюся, у гэтым годзе выйграем ЛЧ. Безумоўна, Ліга чэмпіёнаў – гэта тое, чаго мы ўсе цяпер хочам.

Хочам зрабіць гэты крок. Ужо гулялі ў фінале, прайграваць там балюча. Спадзяюся, калі зможам зноў патрапіць туды, то выкарыстоўваем досвед паразы ў фінале і досвед перамогі ў АПЛ і іншых кубках, каб дапамагчы нам з трафеем», – сказаў Фодэн.

У 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Манчэстэр Сіці» сустрэнецца з «Баварыяй».