Усе навіны

На канферэнцыі АБФФ спачатку абралі намстаршыняў, а потым чальцоў выканкама – па статуце федэрацыі павінна быць наадварот

23 сакавіка 2023, 18:39

22 сакавіка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя АБФФ, на якой, акрамя старшыні федэрацыі, якім стаў 62-гадовы Мікалай Шарстнёў, былі абраныя новыя намеснікі старшыні, а таксама чальцы выканкама.

Згодна са статутам АБФФ, першымі на канферэнцыі павінны быць выбраны члены выканаўчага камітэта, а затым намеснікі старшыні. Аднак на канферэнцыі, якая прайшла 22 сакавіка, першымі абралі намстаршыняў, і толькі пасля гэтага былі абраныя чальцы выканкама.