Усе навіны

Кавальчук пакінуў дубль брэсцкага «Дынама». Яго змяніў начальнік каманды Чалмадзееў

23 сакавіка 2023, 19:17

Як паведамляе прэс-служба брэсцкага «Дынама», Андрэй Чалмадзееў стаў галоўны трэнерам дубля брэсцкага «Дынама», змяніўшы на гэтай пасадзе Сяргея Кавальчука. Дапамагаць Чалмадзееву будзе Аляксандр Дзямешка, які ў якасці гульца правёў у брастаўчан 92 матчы (8+8) і выйграў два Кубкі Беларусі.

Чалмадзееў пачаў кар'еру ў структуры маладзёжных каманд брэсцкага «Дынама», пасля чаго працах у «Руху» і «ЦРФ». У пачатку 2023 года ён далучыўся да брэсцкага «Дынама» ў якасці начальніка каманды і навучаўся на ліцэнзію «А» ад УЕФА.

Нагадаем, што Сяргей Кавальчук трэніраваў дубль з сярэдзіны мінулага года, пасля таго як сышоў з пасады галоўнага трэнера асноўнай каманды берасцейцаў.

Першы матч дублёраў пад кіраўніцтвам Чалмадзеева адбудзецца 2 красавіка супраць «Іслачы».