Усе навіны

Удзельнік канферэнцыі АБФФ: «У тых, каго Шарснёў знаёміў са сваёй праграмай, склалася меркаванне, што лепш бы пакінулі Базанава»

23 сакавіка 2023, 19:49
1

Удзельнік справаздачна-выбарнай канферэнцыі АБФФ на ўмовах ананімнасці распавёў «Трыбуне» пра тое, якое ўражанне зрабіў новы старшыня федэрацыі Мікалай Шарснёў і яго праграма.

«Калегі з рэгіёнаў размаўлялі адзін з адным перад канферэнцыяй, дзяліліся паміж сабой уражаннямі ад Шарснёва. Ён жа ездзіў па федэрацыях, па клубах, сустракаўся з кіраўнікамі, расказваў пра сваё бачанне футбола. Увогуле, знаёміў людзей са сваёй праграмай. І ў гэтых людзей склалася практычна адзіная думка: «Лепш бы пакінулі Базанава». Таму што Шарснёў – гэта той жа Базанаў, але толькі чатыры гады таму, калі яго толькі паставілі ў АБФФ. Ён да канца свайго тэрміна хаця пачаў разумець нешта ў футболе, разбірацца, хто і чым жыве. Яму ўжо не трэба было разжоўваць. Нават шмат што наладзілася.

Першае ўражанне ад Шарснёва – ярка выяўлены чыноўнік сённяшняга дня. Наогул нічога не ведае пра футбол, максімальна ад яго далёкі, у гэтым няма ніякіх сумневаў», – сказаў удзельнік канферэнцыі.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.