Усе навіны

Паседжанне камісіі па допуску спартоўцаў з «чорнага спісу» пройдзе да канца сакавіка ў Генпракуратуры Лукашэнкі

24 сакавіка 2023, 12:51
2

Як стала вядома «Трыбуне», паседжанне камісіі па допуску спартоўцаў з «чорнага спісу» рэжымнага Мінспорта пройдзе да канца сакавіка ў Генпракуратуры Лукашэнкі. Верагодней за ўсё, яно адбудзецца 28 сакавіка.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла аб стварэнні «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні са спісу, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.