Усе навіны

Аляхновіча дыскваліфікавалі на 2 матчы пасля гульні з «Тарпеда-БелАЗ». Брэсцкае «Дынама» аштрафавана на 1850 рублёў за абразы з трыбун

24 сакавіка 2023, 14:22

24 сакавіка адбылося паседжанне кантрольна-дысцыплінарнага камітэта АБФФ. На ім было прынята рашэнне, што капітан брэсцкага «Дынама» Эдгар Аляхновіч, які быў выдалены ў матчы 1-га тура супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:1), будзе дыскваліфікаваны на 2 матчы.

Нагадаем, што Аляхновіч быў выдалены за ўдар у твар Дзмітрыю Лісаковічу.

Акрамя таго, сам брэсцкі клуб аштрафаваны на 1850 рублёў, ці 50 базавых велічыняў, за «скандаванне гледачамі ненарматыўнай лексікі і абразлівых выразаў».