Усе навіны

Кіраўнік АБФФ Шарснёў: «Дабіцца выніку можна ў любых умовах. Батутысты займаліся ў сярэдняй школе, а на АГ золата»

24 сакавіка 2023, 15:21
1

Старшыня АБФФ Мікалай Шарснёў пасля свайго абрання на справаздачна-выбарнай канферэнцыі федэрацыі падзяліўся думкамі аб развіцці беларускага футбола, прывёўшы ў прыклад зборную Беларусі па скачках на батуце, якая базуецца ў Віцебску. Нагадаем, што ў 2014 годзе Шарснёў быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі па Віцебскай вобласці.

«У гэтай зале сустрэў шмат каго, каго ведаю асабіста. З некаторымі пазнаёміўся падчас паездак па краіне падчас перадвыбарнай кампаніі. Нажаль, наведаць усе рэгіёны не атрымалася. Абавязкова зраблю гэта хуткім часам. Не ведаю, радавацца мне ці засмучацца. Бо наперадзе вельмі шмат працы. Мы разам павінны зрабіць футбол такім, якім ён быў не так даўно: папулярным сярод балельшчыкаў, паважаным відам спорту ў краіне, са шчыльна запоўненымі трыбунамі.

Усе цяжкія пытанні ляжаць на паверхні. Трэба неадкладна прыступаць да іх вырашэння. Вынік неабходны прама зараз. І дабіцца яго можна ў любых умовах.

Батутысты ў Віцебску займаліся ў звычайнай сярэдняй школе, а з Алімпіяды вярнуліся з золатам. Гэта здарылася таму, што ў іх прадумана сістэма падрыхтоўкі і прыцягнуты пісьменныя трэнерскія кадры. Са спецыялістамі ў нас усё ў парадку, будзем працаваць над паляпшэннем аддачы», – сказаў Шарснёў.